Мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мове

Дата: 21 февраля 2025 в 13:24, Обновлено 21 февраля 2025 в 14:04
151 просмотр

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы. Ва ўстанове штогод па-святочнаму адзначаецца гэты дзень. Сёння свята пачалося з марафона "Мова родная - мова модная", падчас якога гучалі песні беларускіх выканаўцаў. Вучні школы прынялі актыўны ўдзел у акцыі "Рускай мове дай разгрузку - гавары па-беларуску". Самыя кемлівыя праверылі свае веды на вясёлым перапынку "Адгадай загадку - атрымай цукерку". Вучні 5-х класаў паспаборнічалі ў інтэлектуальнай гульні "Пагуляем у роднае слова". У 3-х класах адбыліся гадзіны роднай мовы "Родная мова - у марах, у песнях, у снах", у час якіх вучні пашырылі веды пра асаблівасці беларускай мовы. У бібліятэцы наладжана выстава-агляд "Да людзей з любоўю ідучы". 
Падчас правядзення мерапрыемстваў вучні праявілі эрудыцыю, кемлівасць і актыўнасьць, яшчэ раз упэўніліся у тым, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.