Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 11 человек

Тыдні беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе заўсёды з’яўляюцца яркай і запамінальнай падзеяй. Не стаў выключэннем і гэты, які прайшоў з 22 па 27 красавіка 2024 года.

Дата: 27 апреля в 14:57
30 просмотров

Агульны  цёплы, душэўны настрой надаў усяму Тыдню першы дзень, які прайшоў пад дэвізам: “Рускай мове дай разгрузку– размаўляй па-беларуску”. З самай раніцы гучалі прыгожыя беларурускія песні, кожны жадаючы мог прыняць удзел у акцыі "Сэрца любімых слоў".

Вучням вельмі спадабаліся вясёлыя перапынкі, падчас якіх яны маглі атрымаць цукерку за правільны адказ на загадку. На працягу ўсяго тыдня дзеці мелі магчымасць дакрануцца да лексічнага багацця беларускай мовы, адчуць яе хараство і мілагучнасць. Чыталі беларускія казкі, глядзелі мультфільмы і мастацкія фільмы па матывах твораў беларускіх пісьменнікаў, спаборнічалі ў віктарынах, гулялі ў беларускія гульні, наведалі школьны этнаграфічны музей. Закончыўся тыдзень сваёй гульнёй "Ведай і любі родную мову". 

Усе мерапрыемствы праводзіліся з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, любові да роднай мовы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.